воскресенье, 17 января 2016 г.

Дарагія дзеці і паважаныя дарослыя !!! 
     12 студзеня стартаваў наш новы праект 
"Падарожжа ў краіну беларускай кнігі". 
   На першым этапе працы над нашым праектам нас чакае  вельмі адказная справа. Мы павінны выбраць самую цікавую кнігу на беларускай мове ў дзіцячай гарадской бібліятэцы.

    Мы ўжо пабывалі там на экскурсіі. Кожны ўдзельнік праекта атрымаў першую кнігу для чытання. На чытанне гэтай кнігі даецца не больш за 2 тыдні. У працэсе чытання кніга ацэньваецца чытачом у балах згодна анкеце. Пасля заканчэння чытання кожны ўдзельнік праекта павінен зрабіць па прачытанай кнізе буктрэйлер. 

  Каб даведацца аб буктрэйлеры падрабязней НАЦІСНІ СЮДЫ. 
    Аўтары самых лепшых работ будуць узнагароджаны. Работы павінны быць здадзены кіраўніку праекта не пазней 2 лютага.

Комментариев нет:

Отправить комментарий